Дзяржстандарт заявіў, што для ІП стварылі ўсе ўмовы для сертыфікацыі

Дзяржстандарт заявіў, што для ІП стварылі ўсе ўмовы для сертыфікацыі

5 лютага прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі заявілі, што для індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі стварылі ўсе ўмовы, "каб нармальна прасоўваць прадукцыю легпрама на нашым рынку". Намеснік старшыні Дзяржстандарта Сяргей Іўлеў лічыць, што патрабаванні выканаць можна. "Тыя, хто хоча нармальна дзейнічаць, а такіх, як мы бачым, дастаткова шмат, будзе гэта рабіць", — цытуе словы чыноўніка "Інтэрфакс-Захад".

Таксама Дзяржстандарт лічыць, што набыццё тавараў у легальных оптавых арганізацый пазбавіць ІП ад неабходнасці пацверджання бяспекі тавараў. Нагадаем, з пачатку года, у адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы, індывідуальныя прадпрымальнікі павінны мець сертыфікаты на тавары, якія яны прывозяць пераважна з Расіі. А там, кажуць яны, атрымаць такія дакументы практычна немагчыма. Каб не трапляць пад штрафныя санкцыі, сёлета шмат ІП спынілі працу.

У Мінэканомікі праблему прадпрымальнікаў абмяркуюць 8 лютага

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі