Дзяржстандарт забараніў дзіцячыя арэлі кітайскай вытворчасці

В выніку праверкі знайшлі прадукцыю, якая не адпавядае патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў.

Як выявілася, партыя арэляў Butterfly не адпавядала нормам бяспекі. Канструкцыя перакладзіны, якая сцягвае апорныя рамы ў арэлях, стварала рызыку траўмавання дзяцей. Шарнірнае злучэнне не забяспечвала жорсткай фіксацыі. Нават пры нязначнай нагрузцы ўтвараліся шчыліны, у якіх дзіця магло зашчыміць пальцы.

Нягледзячы на дэфекты ў канструкцыі расійскі орган па сертыфікацыі ТАА “Альсена” (Масква) выдаў беларускаму імпарцёру сертыфікат адпаведнасці.

Кампаніі “КітанЭкспа” выдадзена прадпісанне аб забароне рэалізацыі арэляў на суму болей за 20 мільёнаў рублёў, піша “Гомельская праўда”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі