Вы тут

Дзяржсакратар ЗША: кампанія Лукашэнкі адцягвае ўвагу ад дзеянняў Расіі

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен​ / Reuters

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен 14 лістапада размаўляў па тэлефоне з міністрам замежных спраў Польшчы Збігневам Раў.

Пра вынікі размовы амерыканскі палітык напісаў у Твітары. Па яго словах, мігранцкі крызіс, створаны беларускімі ўладамі, адцягвае увагу ад дзеянняў Расіі на мяжы з Украінай.

"Учора я размаўляў з міністрам замежных справаў Польшчы Раў, каб пацвердзіць нашу салідарнасць перад гібрыднай кампаніяй Лукашэнкі на мяжы Польшчы і Беларусі, якая імкнецца паставіць пад пагрозу бяспеку, пасеяць раскол і адцягнуць увагу ад дзеянняў Расіі на мяжы з Украінай", — піша Блінкен.

Ён пацвердзіў, што ЗША падтрымліваюць Польшчу, і заявіў пра цынічную эксплуатацыю ўразлівых мігрантаў рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе прэс-служба Дзярждэпартамента.

Блінкен і Раў заклікалі Лукашэнку ліквідаваць асноўныя прычыны заходніх санкцый — парушэнне правоў чалавека і асноўных свабодаў беларускага народу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.