Вы тут

Дзяржсакратар ЗША і прадстаўнікі кіраўніцтва Ватыкана гаварылі пра Беларусь

Мінск, верасень 2020-га / Еўрарадыё

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа і прадстаўнікі кіраўніцтва Ватыкана абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі. Сустрэча прайшла ў Ватыкане, які быў прадстаўлены кардыналам П'етра Паралінам і сакратаром па сувязях з дзяржавамі арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам (менавіта ён у верасні наведваў Беларусь і сустракаўся з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем).

Аднак падрабязнасці абмеркавання невядомыя. Гаворка таксама ішла пра сітуацыю ў КНР і на Блізкім Усходзе.

Як вядома, улады Беларусі стварылі перашкоды ў вяртанні на радзіму арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Служба знешняй разведкі Расіі нядаўна заявіла, што нібыта ў нашай краіне амерыканцамі рыхтуецца "рэзанансная правакацыя", будзе спроба выкарыстаць каталіцкі касцёл "у палітычных мэтах". Біскуп Юрый Касабуцкі назваў гэта "лухтой".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.