Вы тут

Дзяржсакратар ЗША: беларусы маюць права мірна збірацца

Аляксандр Лукашэнка і Майк Пампеа сустракаліся ў Мінску 1 лютага 2020 года / Reuters

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа павіншаваў грамадзян Беларусі з днём незалежнасці РБ, які адзначаецца 3 ліпеня. Ён нагадаў, што Вашынгтон падтрымлівае "нязменнае імкненне беларускага народа да дэмакратычных прынцыпаў".

"Мы заклікаем урад Беларусі зрабіць усё, што ад яго залежыць, каб маючыя адбыцца [прэзідэнцкія] выбары былі свабоднымі і справядлівымі, піша Пампеа. —  Гэта ўключае ў сябе права ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі шырокага кола кандыдатаў, права грамадзян мірна збірацца і свабодна выказваць сваё меркаванне, а таксама адкрыты і справядлівы падлік галасоў".  Дзяржсакратар Злучаных Штатаў падкрэслівае, што ён нагадаў пра фундаментальныя свабоды, якія неабходныя "для забеспячэння далейшай незалежнасці і суверэнітэту Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.