Дзяржпраграма па развіцці футбола заканчваецца. Ці застанецца фінансаванне?

Дзяржпраграма па развіцці футбола заканчваецца. Ці застанецца фінансаванне?

Дзяржпраграма па развіцці футбола сёлета заканчваецца. Цягам пяцігодкі, натуральна, будаваліся некаторыя дробныя арэны, у школы пастаўляліся мячы, але назваць дзяржпраграму на 2011-2015 гады суперэфектыўнай не выпадае.

Многія задачы праграмы не выконваліся. Напрыклад, рэканструкцыю стадыёна “Дынама” павінны былі скончыць максімум у 2013 годзе. Сёння крайнім тэрмінам называюць 2019 год.

З грандыёзных планаў Праграма прадугледжвала падрыхтоўку грунтоўнай заяўкі на фінал Лігі Еўропы, чаго не здарылася з-за адсутнасці адпаведнай арэны. Планавалася і стварэнне платнага футбольнага канала. Хоць людзі і за сімвалічныя грошы не прагнуць наведваць гульні вышэйшай лігі. Найчасцей беларускія стадыёны саромяць беларускі футбол сваёй галатой. 

Дзяржпраграма па развіцці футбола заканчваецца. Ці застанецца фінансаванне?

У добрай палове раёнаў існуюць дзіцяча-юнацкія спартовыя школы з аддзяленнямі футбола. Выпускнікі адтуль выпараюцца, як улетку пасля дажджу. Іх потым ніхто не бачыць. 

Анатоль Глаз, кіраўнік Магілёўскай федэрацыі футбола

Пра новую футбольную Праграму ні чуткі ні прачуткі. У Беларускай федэрацыі футбола спасылаюцца на дакумент “Видение 2020”, у якім няма ніякіх лічбаў датычна фінансавання, а змешчаны дасягненні і мэты.

Няўжо беларускі футбол недаатрымае суму, эквівалентную 1,4 трыльёна рублёў (ў 2011 годзе гэта складала каля 167 мільёнаў долараў)? Менавіта столькі прадугледжвала Праграма 2011-2015 гадоў.

“Дзяржпраграма на 2016-2020 гады не можа пакуль існаваць. Як правіла, такія праекты заканчваюцца, потым Саўмін падводзіць вынікі і потым прымаецца новая праграма. Рэальныя тэрміны яе прыняцця, калі гэта адбудзецца, другое паўгоддзе наступнага года”, — тлумачыць Анатоль Глаз, кіраўнік Магілёўскай федэрацыі футбола і экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў.  

Футбольны дзеяч лічыць, што фінансаванне беларускага футбола ў наступным сезоне не скароціцца. Прычына ў тым, што бюджэт як мінімум 13 каманд вышэйшай лігі такі, што яны не змогуць сябе самі пракарміць.

Разам з тым Анатоль Глаз разважае пра іншыя праблемы, якія ў кожным разе трэба вырашаць у межах новай Дзяржпраграмы ці нават без яе.

“У добрай палове раёнаў існуюць дзіцяча-юнацкія спартовыя школы з аддзяленнямі футбола. Выпускнікі адтуль выпараюцца, як улетку пасля дажджу. Іх потым ніхто не бачыць. У межах вобласці туды трацяцца па пару мільярдаў рублёў. Калі гэтыя ДзЮСШ замкнуць пад кіраўніцтвы клубаў вышэйшай лігі, то, натуральна, кантроль за працай трэнераў і падрыхтоўкай дзяцей дасць магчымасць клубам папаўняцца за кошт гэтых школ. Пакуль гэтага, на жаль, няма”, — выказваецца кіраўнік магілёўскай федэрацыі. 

У прыклад, як паспяхова весці футбольную гаспадарку, Анатоль Глаз прыводзіць свайго цёзку Анатоля Капскага, які развівае дзіцяча-юнацкі футбол і нават прыцягнуў у структуру БАТЭ некалі самастойную каманду “Смалявічы-СТІ”.

Фота dinamo-minsk.by, vestnik-mogileva.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі