Дзяржкантроль знайшоў на Ганцаўшчыне несабраны ўраджай

У Ганцавіцкім раёне супрацоўнікі Баранавіцкага раённага Камітэта дзяржкантролю па Брэсцкай вобласці выявілі шмат недахопаў, якія тычацца тэрмінаў уборкі ўраджаю і выканання іншых сельгасработ.  Мясцовыя чыноўнікі з райвыканкаму ўжо даўно адрапартавалі ў вышэйшыя інстанцыі, што ўраджай сабраны. Між тым дзяржкантроль выявіў, што частка бульбы ў раёне яшчэ і зараз на полі, цукровыя буракі не сабраныя з 20 гектараў. У гаспадарках у полі стаіць шмат няскошанай кукурузы — прычым не толькі на зерне, але і на сілас. З 80 га не сабраная салома.

Некаторыя фермы літаральна зараслі гноем. На некаторых мехдварах прастойваюць такія магутныя трактары, як "Джондзіра" ў той час, як поле не перааранае. Дзяржкантроль паабяцаў зрабіць свае высновы ў адносінах да раённага кіраўніцтва. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі