Вы тут

Дзяржава прадае сваю долю ў "Белвесце"

pixabay.com

Дзяржава прадае сваю долю ў "Белвесце". Яна складае 55%. Як інфармуе БЕЛТА, у адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы, доля дзяржаўнага канцэрна "Беллегпрам" будзе адчужана ў трохмесячны тэрмін па рыначным кошце і на ўмовах аплаты ў растэрміноўку на працягу 5 гадоў з часу заключэння дамовы куплі-продажу. ТАА "Група Белвест", якая яе набыла, узяла на сябе абавязкі стварыць аднайменны холдынг і інвеставаць да канца 2023-га 30 мільёнаў рублёў у мадэрнізацыю вытворчасці і ў яе развіццё. Таксама сярод абавязкаў новых уладальнікаў — захаванне да 1 студзеня 2021 года сярэдняспісачнай колькасці работнікаў прадпрыемства на ўзроўні не ніжэйшым, чым у студзені 2019-га.

Адзначаецца, што ўказ Аляксандра Лукашэнкі прыняты ў мэтах развіцця гарбарна-абутковай галіны краіны. Мяркуецца, што змены дапамогуць прадпрыемству ўкараніць у вытворчасці сучасныя тэхналогіі.