Дзяржава нарошчвае долю ў сямі ААТ
![Прадукцыя "Гомельдрэў", чые акцыі ў абмен на дзяржпадтрымку таксама атрымае дзяржава](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/gomeldrev_12_04.jpg.webp?itok=b3xeqKeR)
Прадукцыя "Гомельдрэў", чые акцыі ў абмен на дзяржпадтрымку таксама атрымае дзяржава / БЕЛТА
Доля беларускай дзяржавы будзе павялічана ў сямі адкрытых акцыянерных таварыствах. Гэта прадугледжана пастановай урада, апублікаванай у пятніцу на Нацыянальным прававым партале.
Доля стане больш на суму дзяржпадтрымкі, прадстаўленай прадпрыемствам у 2023 годзе. Згодна з пастановай дзяржава стала ўладальніцай пакета акцый:
- "Беларускага цэментнага завода" — на амаль 7,59 млн рублёў,
- "Гомельдрэва" — на 128,75 тыс.рублёў,
- "Гомельшкла " — на 4,98 млн рублёў,
- "Івацэвічдрэва" — на 8,98 млн рублёў,
- "Краснасельскбудматэрыялы" — на 4,73 млн рублёў,
- "Крычаўцэментнашыфер" — на 20,34 млн рублёў,
- "Светлагорскага ЦКК " — на 12,44 млн рублёў.
Да 1 верасня дзяржорганы і арганізацыі сумесна з Дзяржкаммаёмасцю павінны забяспечыць вырашэнне ўсіх пытанняў, звязаных з перадачай акцый ва ўласнасць дзяржавы. Reform.by адзначае, што гэта не ўнікальная практыка. Паводле яго назіранняў, падобныя пастановы прымаюцца Саўмінам кожны год у рамках рэалізацыі ўказаў аб падтрымцы прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі, цэментнай галіны і шклозаводаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.