Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт: Беларусь не прадавала Ірану С-300

Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Беларусі абвяргае паведамленні СМІ наконт продажу Ірану зенітна-ракетных комплексаў С-300. Паводле прадстаўніка камітэту па інфармацыі і сувязях з грамадскасцю Уладзіміра Лаўрэнюка, Беларусь і Іран ніколі не вялі перамоваў наконт такіх паставак, паведамляе БелаПАН.

Раней іранскае агенцтва “Фарс” і уплывовае міжнароднае агенцтва Associated Press паведамілі, што Іран атрымаў у сваё распараджэнне чатыры комплексы С-300, два з якіх набытыя ў Беларусі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі