Дзяржаўны мытны камітэт выказаўся наконт затрымкі зборнай Чарнагорыі
"Затрымка футбалістаў Чарнагорыі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск не звязана з праходжаннем мытных фармальнасцяў",— гаворыцца ў заяве.
У Дзяржаўным мытным камітэце падкрэслілі, што ўсе мытныя аперацыі ў адносінах багажу каманды здзяйсняліся па спрошчанай схеме. "Час перасячэння мытнай мяжы па "зялёным канале" без дэкларавання тавараў кожным членам каманды складаў не больш за хвіліну, — цытуе заяву "Интерфакс-Запад". — Дадатковыя формы мытнага кантроля не ўжываліся, што пацвярджаецца запісам з камераў відэаназірання".
Нагадаем, сёння на жодзінскім стадыёне "Тарпеда" пройдзе таварыская гульня паміж футбольнымі зборнымі Беларусі і Чарнагорыі, пачатак у 18.30. У аўторак з'явілася інфармацыя, што чарнагорскіх футбалістаў дзве гадзіны пратрымалі ў мінскім аэрапорце. Нібыта, з-за праблемаў з мытным афармленнем.
Фота — bymedia.net