Дзяржаўная газета папросіць прабачэння ў апазіцыянераў
Дзяржаўная газета «Гомельская
праўда» праз суд пагадзілася надрукаваць абвяржэнне несапраўдных звестак і
прынесці публічныя прабачэнні мясцовым сябрам дэмакратычнага руху.
Артыкул, які
стаў падставай для судовага разбіральніцтва, з’явіўся ў абласным выданні
напярэдадні нядаўніх выбараў. Некаторым апазіцыянерам, а сярод іх і старшыні
гарадской арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэю Толчыну, у
публікацыі прыпісваліся амаральныя дзеянні, а іх сем’і называліся «бамжамі».
У
судзе рэдактар аддзела грамадска-палітычнага жыцця «Гомельскай праўды»
прызнала, што «перагнула палку», інфармуе сайт bulletinonline.org.