Вы тут

Дзяніс Лапцеў перайшоў у "Рух"

Дзяніс Лапцеў / rukh.by

Дзяніс Лапцеў перайшоў у брэсцкі "Рух". Пра падпісанне кантракту паведамляе клубная прэс-служба.

Лапцеву 29 гадоў. Два папярэднія сезоны нападаючы правёў у брэсцкім "Дынама" (у 65 матчах забіў 26 галоў), у 2019-м стаў у яго складзе чэмпіёнам краіны. Ён з'яўляецца гульцом нацыянальнай зборнай Беларусі.

"Рух" у мінулым сезоне заняў у чэмпіянаце Беларусі 8-е месца. Цяпер каманда ўзмацняецца, у тым ліку за кошт гульцоў брэсцкага "Дынама". І зусім магчыма, што ў наступным сезоне "Рух" пазмагаецца за медалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.