Вы тут

Дзіўны матч у беларускім хакеі, кіраўнікі "Дынама-Маладзечна" дадуць тлумачэнні

pressball.by

У беларускім хакейным чэмпіянаце прайшоў дзіўны матч, у якім гулялі "Дынама-Маладзечна" і "Магілёў". Гаспадары пляцоўкі выйгравалі з лікам 5:1, але прапусцілі пяць шайбаў запар і прайгралі — 5:6. На відэа можна пабачыць, як госці даволі лёгка закідвалі апошнія шайбы. Пасля фінальнай сірэны балельшчыкі, якіх было больш за 800 чалавек, крычалі "Ганьба!". Статыстыку матча можна паглядзець тут.

Галоўны трэнер "Дынама-Маладзечна" Дзмітрый Краўчанка паспрабаваў знайсці тлумачэнні: "Калі не гуляе адзін ці два чалавекі — гэта адно, а калі не гуляе ўся каманда — гэта іншае". Ён мяркуе, што прычыны дзіўнай гульні трэба шукаць "каля хакея".

Як інфармуе "Прессбол", гендырэктар мінскага "Дынама" Дзмітрый Баскаў неадкладна выклікаў кіраўніцтва і трэнерскі штаб "Дынама-Маладзечна", каб выслухаць іх тлумачэнні. І па выніках сустрэчы будуць прынятыя нейкія рашэнні. Цікава, што маладзечанскі клуб не ўваходзіць у структуру мінскага "Дынама" і не звязаны з ім фінансавымі абавязацельствамі. Аднак клубы маюць дамову аб супрацоўнцтве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.