Джып у цэнтры Віцебска пратараніў агароджу моста і ледзь не зваліўся ў раку

Джып у цэнтры Віцебска пратараніў агароджу моста і ледзь не зваліўся ў раку

Зранку 13 лістапада ў Віцебску ў ДТЗ трапіла дзяўчына з 10-гадовым стажам кіроўцы, піша прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.

Аўтамабіль ехаў па вуліцы Леніна ў бок ратушы. На слізкім асфальце машыну занесла, яна выехала на тратуар і пратараніла чыгунную агароджу Кастрычніцкага моста праз Віцьбу. Аўтамабіль не зваліўся ў раку толькі дзякуючы люку за агароджай. 

Дзяўчына пры ДТЗ не пацярпела і сама выйшла з аўто.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі