Джордж Майкл адкрые новую мастацкую галерэю

Брытанскі спявак Джордж Майкл (George Michael) і яго партнёр Кені Гос
(Kenny Goss) набылі памяшканні для сваёй новай мастацкай галерэі ў
горадзе Далас. Тут яны плануюць выстаўляць прадметы мастацтва з сваёй асабістай калекцыі, а таксама праводзіць выставы твораў маладых мастакоў, паведамляе M&C.

У асабістай калекцыі пары знаходзяцца творы брытанскага дуэта Gilbert & George, які працуе, у асноўным, у жанры мастацкай фатаграфіі, братоў Джэйка і Дынаса Чэпмэнаў - мастакоў-канцэптуалістаў, а таксама Брыджэт Райлі, прадстаўніка оп-арта - плыні, якая актыўна выкарыстоўвае прыёмы аптычнай ілюзіі.

"Мы плануем, што наша галерэя стане адным з самых цікавых месцаў у ЗША, дзе можна будзе ўбачыць сучаснае мастацтва", - сказаў Кені Гос.

Джордж Майкл і Кені Гос збіраюць творы мастацтва ўжо больш за 11 гадоў. Папярэдняя галерэя, адчыненая парай у Тэхасе 4 гады таму, зрабілася малая для разрослай калекцыі. Агульны кошт калекцыі на сёння ацэньваецца ў 100 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.

Фота: www.yafanat.ru