Джоні Дэп атрымае мега-ганарар за ролю Джэка Вераб'я

Выканаўца ролі Джэка Вераб'я Джоні Дэп атрымае рэкордны ганарар за ўдзел у чацвёртай серыі "Піратаў Карыбскага мора". Па дадзеных брытанскага таблоіда The Sun, кампанія Walt Disney гатовая заплаціць акцёру каля 35 мільёнаў долараў фіксаванага ганарару і яшчэ адсотак ад касавых збораў, калі яны перавысяць азначаную велічыню.

Такім чынам, Джоні Дэп можа стаць самым высокааплатным акцёрам сучаснага кінематографа, адабраўшы пальму першынства ў такіх зорак, як Том Хэнкс, Том Круз і Мэл Гібсан.

Выданне таксама паведамляе, што галоўную жаночую ролю ў фільме можа сыграць Пенелопа Крус, з якой студыя вядзе перамовы. У карціне таксама будзе здымацца Джэфры Раш, які граў у першых фільмах капітана Барбосу.

Нагадаем, што пасля раптоўнага звальнення старшыні Walt Disney Studios Дзіка Кука, Дэп заявіў у адным з інтэрв'ю, што запалу, з якім ён ставіўся да магчымасці сыграць Джэка Вераб'я ў працягу "Піратаў Карыбскага мора", нанесены сур'ёзны ўдар.

Здымкі фільма "Піраты Карыбскага мора: На дзіўных хвалях" пачнуцца вясной 2010 года. Рэжысёрам праекту стаў Роб Маршал.

Фота: dreamworlds.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі