Вы тут

Джоан Роўлінг выпусціць чатыры новыя кнігі пра Гары Потэра

Reuters

У чэрвені Джоан Роўлінг выпусціць чатыры новыя кнігі пра Гары Потэра. Яны з'явяцца ў фармаце eBook, перадае Бі-Бі-Сі. 

Пісьменніца заявіла, што хоча падарыць прыхільнікам юнага чараўніка "шанс глыбей пагрузіцца ў багатую гісторыю магіі". Апублікаваныя яны будуць на створаным самой Роўлінг сайце Pottermore.

Усе новыя кнігі будуць прысвечаныя ўрокам са школьнай праграмы Хогвартса — Акадэміі вядзьмарства і чараўніцтва, у якой вучыліся Гары Потэр і яго сябры.

Па словах Роўлінг, на стварэнне новых кароткіх апавяданняў яе натхніла выстава ў Брытанскай бібліятэцы, прысвечаная Гары Потэру.

Новая серыя будзе называцца "Гары Потэр: падарожжа праз..." (Harry Potter: A Journey Through...).