Джэйк Уайт запіша сінгл, надрукуе яго і прадасць. За адзін дзень

Джэйк Уайт вырашыў паставіць рэкорд па хуткасці выдачы музычнага запісу. 19 красавіка, з нагоды Record Store Day, музыка запіша ў сваёй студыі новы сінгл "Lazaretto". Запіс тут жа выправіцца на завод United Record Pressing, дзе яго нарэжуць на вінілавыя пласцінкі. У гэты ж дзень тыраж вернецца да Уайта, у офіс яго Third Man Records, адкуль пласцінкі паступяць у продаж.


Чакаецца, што перад офісам ужо будзе стаяць чарга з ахвочых набыць сінгл. І што завод будзе друкаваць усё новыя і новыя пласцінкі, пакуль фэны не будуць задаволеныя. Аднайменны паўнафарматнік экс-лідара The White Stripes выйдзе 9 чэрвеня.

Паводле zvuki.ru
 

Фота: www.wakeandlisten.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі