Дэпутат Дзярждумы заявіў, што гатовы даць ледасекам па галаве Андрэю Макарэвічу

Віталь Мілонаў

Віталь Мілонаў / ТАСС

Дэпутат расійскай Дзярждумы Віталь Мілонаў заявіў у эфіры мясцовага тэлебачання, што гатовы асабіста забіць музыканта гурта "Машина времени" Андрэя Макарэвіча. Ён заклікаў “не саромецца ў метадах" у адносінах да апанентаў і ўжываць не толькі ледасекі, але і "ножыкі, сякеркі, кавадла".

Мілонаў заявіў, што гатовы асабіста даць Макарэвічу "ледасекам па галаве" і будзе "шчаслівы, калі Радзіма яму гэта даручыць". Вядоўцы шоў разгубіліся, адзін з іх заўважыў, што "дэпутат Дзярждумы, які заклікае здзейсніць забойства ў нашым эфіры гэта магутна". Пасля гэтага Мілонаў спачатку сказаў, што гэта "быў жарт", але потым зноў заявіў, што "даць яму ледасекам па галаве" ён усё ж такі будзе "шчаслівы". Урывак праграмы, дзе гучыць гэты маналог, публікуе Ксенія Сабчак.

Нагадаем, лідар" Машыны часу " Андрэй Макарэвіч адкрыта выступіў супраць вайны, якую пачала Расея, і з'ехаў з краіны.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі