Джэф Плат — найлепшы хакеіст Беларусі

Джэф Плат — найлепшы хакеіст Беларусі

Джэф Плат — найлепшы хакеіст Беларусі сезону 2018/2019 гадоў. Пра гэта стала вядома па выніках традыцыйнага апытання, праведзенага газетай "Прессбол" (у ім удзельнічала 253 рэспандэнты). Плат набраў 367 балаў, на 177 больш, чым Крысціян Хенкель, які заняў другое месца. У Міхаіла Стэфановіча 115 балаў.

Беларускаму хакеісту канадскага паходжання Джэфу Плату 34 гады (дзень народзінаў ён адзначыў 10 ліпеня). Ён выступае за нацыянальную зборную нашай краіны, сёлета падпісаў кантракт з "Аўтамабілістам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі