Дзеючыя дэпутаты ідуць у дэпутаты з… праграмамі з мінулых выбараў?

Дзеючыя дэпутаты ідуць у дэпутаты з… праграмамі з мінулых выбараў?

З 3 ліпеня пачалося вылучэнне кандыдатаў на выбары ў Палату прадстаўнікоў, якія пройдуць 11 верасня. Зноў пазмагацца за крэсла дэпутата збіраецца спартоўца і дзеючы дэпутат Вадзім Дзевятоўскі.

"Акурат займаюся гэтым пытаннем", — каротка і без падрабязнасцяў тлумачыць старшыня Федэрацыі лёгкай атлетыкі. Цікава, што Алімпійскія гульні якраз пачынаюцца разам з агітацыяй на парламенцкіх выбарах.

Вадзім Дзевятоўскі — з "Белай Русі". Застацца пры дэпутацкім мандаце апроч яго збіраюцца прадстаўнікі гэтага грамадскага аб'яднання дэпутаты Аксана Няхайчык і Валерый Барадзеня. Агулам "Белая Русь" хоча высунуць 110 кандыдатаў. Недзе праз тыдзень стане вядомы “партыйны спіс”.

Застацца народным абраннікам жадае таксама дэпутат Вольга Палітыка. Яна беспартыйная, таму вылучацца будзе праз збор подпісаў. А да народа пойдзе са сваёй… ранейшай праграмай.

Дзеючыя дэпутаты ідуць у дэпутаты з… праграмамі з мінулых выбараў?

"Там усё актуальна засталося, база будзе тая ж. Каб наша заканадаўства забяспечвала дастойны ўзровень заробкаў для сумленных грамадзянаў, каб заканадаўчая база дазваляла развівацца малому і сярэднему бізнэсу", — агучвае асноўны мэсэдж выбаршчыкам Вольга Палітыка.

Ліберальна-дэмакратычная партыя абяцае на выбарах пакрыць усе акругі, а гэта значыць, мець 110 кандыдатаў. На мінулых выбарах гэта не дапамагло. З вядомых асобаў Сяргей Гайдукевіч абяцае Яўгена Крыжаноўскага, сябе і свайго сына, Алега Гайдукевіча. Па словах лідара партыі “многія партыйцы вырашылі збіраць подпісы”.

Дзеючыя дэпутаты ідуць у дэпутаты з… праграмамі з мінулых выбараў?

 

“Шмат ініцыятыўнай моладзі, якія хоча не абмяжоўвацца вылучэненм ад партыі, а сабраць подпісы", — кажа Сяргей Гайдукевіч.

У спісах БНФ пакуль 76 кандыдатаў. Балатавацца будзе старшыня партыі Аляксей Янукевіч, былы кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах-2010 Рыгор Кастусёў.

Дзеючыя дэпутаты ідуць у дэпутаты з… праграмамі з мінулых выбараў?

 

"Цалкам закрытая Гарадзеншчына, у Мінску толькі палову акругоў мы збіраемся закрыць", — апісвае Аляксей Янукевіч.

20 кандыдатаў хоча высунуць на выбары ў Палату прадстаўнікоў рух "За свабоду". Сярод магчымых кандыдатаў і намеснік старшыні партыі Юрась Губарэвіч.

"Два намеснікі старшыні руху будуць удзельнічаць, Алесь Лагвінец і я, а таксама Аляксей Меляшкевіч", — агучвае вядомых кандыдатаў Юрась Губарэвіч.

Вылучэнне кандыдатаў праходзіць да 1 жніўня. Рэгістраваць кандыдатаў будуць з 2 па 11 жніўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі