Дзень жалобы абвешчаны ва Ўкраіне ў сувязі з трагедыяй пад Смаленскам

Днём жалобы аб'яўлены панядзелак, 12 красавіка, ва Ўкраіне, у сувязі з авіякатастрофай пад Смаленскам, дзе загінуў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі і дзесяткі іншых вядомых палякаў. Як паведамляе УНІАН, пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч падчас наведвання амбасады Польшчы ў Кіеве. Дзень жалобы абвешчаны і ў Латвіі. Адпаведнае рашэнне ў знак салідарнасці з польскім народам прыняў латвійскі ўрад. З такой ініцыятывай выступіў прэзідэнт Латвіі Валдзіс Затлерс, паведамляе РИА Новости.

Нагадаем, што ў Польшчы абвешчаны тыдзень жалобы. Панядзелак, 12 красавіка, абвешчаны днём жалобы і ў Расіі. Тры дні жалобы абвешчаныя ў Літве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі