Вы тут

Лілія Ананіч і Марыя Васілевіч цяпер дэпутаты! Галоўныя падзеі выбараў анлайн

Падлік галасоў у дэмакратычнай Беларусі / Ганна Канюс

17 лістапада ў Беларусі выбіралі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 7-га склікання. Па звестках ЦВК кандыдатамі ў дэпутаты было зарэгістравана 558 чалавек. З іх беларусам трэба было выбраць 110 дэпутатаў.

Сярод зарэгістраваных няма двух апазіцыйных дэпутатаў дзейнага парламента: Алены Анісім і Ганны Канапацкай. Іх "зрэзалі" яшчэ на стадыі рэгістрацыі, прызнаўшы несапраўднымі частку подпісаў, сабраных у іх падтрымку. Адна з інтрыг выбараў: ці будзе хоць адзін апазіцыйны дэпутат сярод 110 шчасліўчыкаў.

Выбарчыя ўчасткі адчыніліся ў 8:00 і зачыніліся ў 20:00. Еўрарадыё сачыла за ўсімі падзеямі ў "Дзень выбараў": і за галасаваннем, і за падлікам галасоў — і дзялілася імі ў анлайн-трансляцыі: