Вы тут

Дзень Волі падчас вайны: стрым з пісьменніцай Святланай Курс

Святлана Курс / з асабістага архіва

25 сакавіка беларусы адзначаюць адно з галоўных сваіх святаў — Дзень Волі. 104 гады таму — у 1918-м — была прынятая Трэцяя Устаўная грамата БНР, якая абвяшчала незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. 

Якое значэнне для цяперашняй Беларусі, калі яе актыўныя грамадзяне знаходзяцца альбо кратамі, альбо ў эміграцыі, мае дзень 25 сакавіка 1918 года? Свабода беларусаў падчас фактычнай акупацыі Беларусі Крамлём і вайны Расіі ва Украіне — якая яна? "Спакой і прыродная пяшчота" пасля Расіі — чаму гэта непазбежна? Ці будзе пахаваная беларуская "расійскамоўная палітычная нацыя" пасля перамогі ў вайне Украіны? Як вайна ўплывае на характар беларусаў? 

Пра гэта ды іншае гутарым з пераможцай літаратуранай прэміі Ежы Гедройца, пісьменніцай Святланай Курс (Евай Вежнавец).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.