Вы тут

Дзень Волі — 2020 будзе весці рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук

Зміцер Лукашук

Рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук запрошаны вядоўцам сёлетняга святкавання да Дня Волі ў Мінску. 

Акцыю плануецца правесці ў нядзелю, 22 сакавіка. Арганізатарамі выступаюць чатыры апазіцыйныя партыі — АГП, рух "За Свабоду", БСДП, БХД.

Абмеркаванне праграмы святкавання яшчэ працягваецца.

Змітру Лукашуку 50 гадоў. Ён вядомы журналіст, лаўрэат прэміі "Вольнае слова", аўтар і вядоўца праграмы "Ідэя Х" пра нацыянальную ідэнтычнасць беларусаў. Таксама Зміцер — аўтар шматлікіх тэкстаў гурта "Крама".

Рэдакцыя Еўрарадыё ганарыцца тым, што Зміцер Лукашук спрычыніўся да святкавання ўгодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.