Дзеля помсты былому шэфу мінчук скраў з офіса сейф і патапіў яго

Як паведамляе TUT.BY, малады чалавек нядаўна звольніўся праз пастаянныя канфлікты з кіраўніцтвам. Пасля страты працы ён прыехаў позна ўначы да былога месца працы, разбіў акно на першым паверсе і забраўся ў будынак. Хлопец вынес праз акно металічны сейф і пагрузіў у машыну.





Прыехаўшы да Чыжоўскага вадасховішча, ён распілаваў сейф, але нічога акрамя дакументаў, кніг і пячатак там не знайшоў. Раззлаваўшыся, малады чалавек кінуў скрадзены сейф у ваду.





Пасля затрымання высветлілася, што з фірмы малады чалавек скраў не толькі сейф, але і дарагі ноўтбук. Цяпер на мінчука пачалі крымінальную справу.





Фота — ooobuk.by