Дызель-цягнік у Пінску збіў раварыста

Дызель-цягнік у Пінску збіў раварыста

У Пінску 1 жніўня дызель-цягнік збіў раварыста, перадае БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці. 

68-гадовы раварыст каля 12-й гадзіны перамяшчаўся па пероне каля чыгункі. Калі ён павярнуў на пешаходны пераход, ад станцыі адправіўся цягнік Брэст-Лунінец і збіў пенсіянера.

Паводле інфармацыі pinsknews.by, у мужчыны ёсць праблемы са слыхам — пра гэта паведаміла яго жонка. 

Брыгада хуткай дапамогі даставіла пенсіянера ў лякарню. Яго шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне.

Следчы камітэт праводзіць праверку па гэтым факце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі