Дызайнера Кубарава, двойчы асуджанага за "палітыку", змясцілі на паўгода ў ПКТ

Дызайнера Кубарава, двойчы асуджанага за "палітыку", змясцілі на паўгода ў ПКТ

26-гадовага палітвязня Дзмітрыя Кубарава з 5 жніўня ў калоніі змясцілі ў памяшканне камернага тыпу на шэсць месяцаў, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". 

Прычыны спагнання невядомыя. Сёння роўна два гады, як палітвязень-дызайнер знаходзіцца за кратамі — з 11 жніўня 2020 года.

Паводле звестак праваабаронцаў, у наваполацкай калоніі цяпер шмат "палітычных" адпраўленыя ў ПКТ. 

Кубарава ўжо двойчы судзілі па крымінальных абвінавачаннях і паспелі разгледзець тры грамадзянскія пазовы "Мінсктранса" да яго. За "арганізацыю масавых беспарадкаў" і "дзеянні з прадметамі, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў" яму прысудзілі агулам 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама з хлопца спаганяюць больш за 46 700 рублёў. 

На першым судзе Дзмітрый заявіў пра катаванні пасля затрымання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі