Дыялог улады і апазіцыі: ці падштурхне да яго пагроза суверэнітэту?
![Дыялог улады і апазіцыі: ці падштурхне да яго пагроза суверэнітэту?](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/bez_imeni-3_0.jpg.webp?itok=KYRJd3EH)
У заклікаў да дыялогу паміж уладай і апазіцыяй дзеля грамадскага замірэння гісторыя даўняя. І пачынаецца яна не з артыкула кіраўніка Савета па міжнародных адносінах “Мінскі дыялог” Яўгена Прэйгермана, апублікаванага на мінулым тыдні. З падобнай ініцыятывай яшчэ ў 2007 годзе выступаў экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч. Дыялогу з тых часоў як не было, так і няма, а былога адзінага кандыдата і самага пазнавальнага на той час апазіцыйнага палітыка імгненна назвалі “Адбельвальнік М”.
Ці магчымае паразуменне паміж уладай і дэмакратычнай супольнасцю Беларусі і якія пагрозы здольныя іх да гэтага схіліць? Хто павінен зрабіць першы крок і ў якім выглядзе павінен быць як дыялог, так і само замірэнне? Навошта ўладзе замірацца з тымі, каго можна “замачыць”?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць адзіны кандыдат ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года Аляксандр Мілінкевіч і палітычны аглядальнік Аляксандр Фядута.