Вы тут

Дыскусіі з канферэнцыі "Ад пакта Молатава-Рыбентропа да ўварвання ў СССР"

Першы дзень Другой сусветнай вайны

Калі і як пачалася Другая сусветная вайна? Як і з якімі акцэнтамі захоўваецца памяць пра яе? У Беларусі, Расіі, Украіне і Польшчы па-рознаму адказваюць на гэтыя пытанні. Каб зразумець, у чым гэтыя адрозненні, у Варшаве была праведзеная міжнародная канферэнцыя "Ад пакта Молатава-Рыбентропа да ўварвання ў Савецкі Саюз".

Найперш у рамках канферэнцыі адбылася размова з доктарам Адамам Даніэлем Ротфельдам, экс-міністрам замежных спраў Польшчы. Яна мела назву "Памяць у цяжкія часы". Мадэратарам выступіў Маркус Мекель, экс-міністр замежных справаў ГДР.

Сама ж канферэнцыя складался з двух панэляў. Першая называлася "План Барбароса ці вайна на знішчэнне: канфлікты наратываў памяці". У ёй удзельнічалі доктар Лукаш Камінскі, Антон Драбовіч, Клаўдыя Вэбер, а мадэратарам таксама выступіў Маркус Мекель.

Другая — "Рэгіянальны досвед гвалту да і пасля 22 ліпеня 1941 гады". У гэтай дыскусіі ўдзельнічалі Фелікс Акерман, Юрый Дуркот і Анастасія Ільіна. Мадэратаркай была Алена Бабакова, журналістка і даследчыца міграцыі з Фонда WOT, Варшава.

Міжнародная канферэнцыя "Ад пакта Молатава-Рыбентропа да ўварвання ў Савецкі Саюз" арганізаваная пры садзейнічанні Нямецка-беларускага таварыства, Фонду нямецка-польскага супрацоўніцтва і Нямецка-ўкраінскага форуму.

Мерапрыемства прайшло пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.