Вы тут

Дырыжор Дзмітрый Матвіенка назваў "подлым" сваё звальненне з Вялікага тэатра

Вялікі тэатр Беларусі / ТАСС

З Вялікага тэатра Беларусі звальняецца дырыжор Дзмітрый Матвіенка, паведамляе "Еўрарадыё".

Перад тым яго знялі з пастаноўкі оперы "Самсон і Даліла", прычым дырыжор даведаўся пра гэта, калі быў на гастролях у Італіі. 

За ноты, якія набывалі для пастаноўкі, Матвіенку прымусілі разлічыцца са сваёй кішэні.

"Не бачу магчымасці далейшага прыбывання ў гэтым тэатры", — напісаў дырыжор у сацсетках.

У чэрвені Матвіенка перамог у Міжнародным конкурсе маладых дырыжораў, які праводзіцца раз на тры гады. Акрамя прызнання і грашовай прэміі ён атрымаў ангажементы на выступы з вядучымі аркестрамі 14 краінаў па ўсім свеце.

Матвіенка стаў трэцім дырыжорам, якога звольнілі з Вялікага тэатра пасля выбараў-2020. Да яго гэты лёс нападкаў Вячаслава Чарнуху-Воліча і Андрэя Галанава.

Запіс у Фэйсбуку, які зрабіў дырыжор Дзмітрый Матвіенка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.