Дырэктара станцыі тэхабслугоўвання падазраюць у падпале аўтамабіля

Дырэктара станцыі тэхабслугоўвання падазраюць у падпале аўтамабіля

У Віцебску дырэктара адной са станцый тэхабслугоўвання падазраюць у падпале аўтамабіля, яго затрымалі. Пра гэта БЕЛТА паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.  

Як паведамляла Еўрарадыё, Volkswagen Passat загарэўся ў Віцебску на стаянцы ўначы 26 студзеня. Агонь пашкодзіў пярэднюю левую частку і маторны адсек. Адразу ўзнікла падазрэнне, што адбыўся падпал. Высветлілася, што машына належыць відэаблогеру Яўгену Куляшову, які вядомы сваімі скандаламі менавіта з СТА. Па іншай версіі, аўтамабіль аформлены на 26-гадовую беспрацоўную жанчыну.

Крымінальная справа распачатая па артыкуле “наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам або якое пацягнула прычыненне страт у буйным памеры”. Следства працягваецца. Прызначаныя экспертызы, мэтай якіх — высвятленне прычын узгарання і кошту аўтамабіля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі