Вы тут

Дырэктара Коласаўскага тэатра ў Віцебску звальняюць за фразу "Жыве Фландрыя!"

Аляксандр Старых / vkurier.by

У Нацыянальным акадэмічным драмтэатры імя Якуба Коласа з 1 снежня звальняюць дырэктара Аляксандра Старых, паведамляе ТГ-канал vitebsk_info.

Чыноўнікам ад культуры не спадабаўся спектакль "Тыль", у якім гучала фраза "Жыве Фландрыя!". 

Як распавядала Еўрарадыё, спектакль па п'есе Рыгора Горына быў пастаўлены да 95-годдзя тэатра. Прэм'ера адбылася 21 лістапада. На яе запрасілі не толькі віцебскае начальства, але і міністра культуры Анатоля Маркевіча. Адразу пасля прэм'еры спектакль знялі з паказаў.

Дарэчы, Аляксандр Старых стаў дырэктарам Коласаўскага тэатра ў 2014 годзе. Да таго часу ён займаў пасаду намесніка гендырэктара "Белшыны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.