Мінскае “Дынама” губляе першыя ачкі ў футбольным чэмпіянаце (відэа)

11 красавіка праходзяць матчы 1-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. У Гродне сустракаліся "Нёман" і мінскае "Дынама". Матч склаўся для гасцей не найлепшым чынам. На 22 хвіліне футбаліст “Нёмана” Артур Бомбель забіў гол у вароты Васіля Хамутоўскага. Пасля гэтага гродзенцы маглі не толькі падвоіць, але і патроіць лік — абарона “Дынама” была відавочна не гатовая да матча. Ад разгрому мінчан выратаваў толькі футбольны бог і нешанцаванне “Нёмана”.

У другім тайме “Дынама” мабілізавалася і пераламіла гульню, аднак намаганняў хапіла толькі на гол Удожы, забіты на 56-ай хвіліне. Было яшчэ некалькі выдатных шансаў выйграць, аднак іх сталічныя футбалісты не выкарысталі.

У пятніцу 10 красавіка БАТЭ на сваім полі абыграў “Славію” з мінімальным лікам 1:0. Такім чынам ужо пасля першага тура мінскае “Дынама” адстае на два ачкі ад свайго асноўнага саперніка на шляху да чэмпіёнства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі