Вы тут

Дыктар "Чыжоўка-Арэны": "Хто не пляскае ў далоні, той француз"

Фота: pixabay.com

Арыгінальным чынам дыктар "Чыжоўка-Арэны" падбадзёрваў беларускіх заўзятараў на хакейным матчы Беларусь-Францыя. Як заўважыў сайт belultras.by, ён заклікаў: "Хто не пляскае ў далонi, той француз".

Гэты лозунг падобны да таго, які нядаўна ўнеслі ў спіс экстрэмісцкіх. Як паведамляла Еўрарадыё, крычалка "Хто не скача той... (асоба рускай нацыянальнасці)" з 11 кастрычніка прызнаная экстрэмісцкай. Яе скандаванне і ўзнаўленне ў розных формах забароненае і пагражае штрафам або арыштам. СМІ не могуць ні прыводзіць, ні агучваць змест крычалкі.