Дыега Марадона заснуў у прысутнасці прэзідэнта Венесуэлы

Легендарны аргенцінскі футбаліст Дыега Марадона патрапіў у нязручную сітуацыю, калі заснуў у аўторак на афіцыйным мерапрыемстве ў Венесуэле. Адбылося гэта ў прысутнасці прэзідэнта гэтай краіны Нікаласа Мадуры. Марадона заснуў, калі Мадура прамаўляў.

РІА "Новости" інфармуе, што аргенцінца запрасілі ў Венесуэлу на ўрачыстасці, прысвечаныя 190-м угодкам з дня бітвы пад Аякуча, якая адыграла важную ролю ў вызваленні Лацінскай Амерыкі ад панавання іспанцаў. Марадона сядзеў у ложы для ганаровых гасцей на трыбуне побач з Нацыянальным пантэонам у Каракасе. Спачатку слова ўзяў прэзідэнт Нікалас Мадура. "Нас наведвае паўстанец, які і на іншых жыццёвых палях быў фенаменам, а на футбольным полі — і пагатоў, але гэта тычыцца і поля думак, таму што ён — паўстанец, рэвалюцыянер, гаворка ідзе пра Дыега Марадону, які нас суправаджае ў Каракасе", — гаварыў прэзідэнт.

Аднак гэтыя словы наўрад ці пачуў сам Дыега. Як можна меркаваць па паказанай тэлекарцінцы, у гэты час ён проста спаў. Праўда, чалавек, які сядзеў за ім, штурхануў яго ў спіну, і аргенцінец прачнуўся. Ён устаў і прывітаў прысутных.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі