Дваім затрыманым у Мінску раварыстам пагражаюць крымінальныя справы?

Дваім затрыманым у Мінску раварыстам пагражаюць крымінальныя справы?

Дваім затрыманым у Мінску раварыстам могуць пагражаюць крымінальныя справы. Пра гэта інфармуе група "ВКонтакте" "Наша справа". Справы, нібыта, могуць завесці па артыкуле "злоснае хуліганства". Аднак рашэнне яшчэ не прынятае.

Дзве версіі масавага затрымання раварыстаў у Мінску

Падкрэслім, што гэта неафіцыйная інфармацыя. Мінская міліцыя абяцала, што сёння раніцай будзе апублікаваная поўная інфармацыя пра здарэнне ў Мінску 29 красавіка, калі каля стэлы "Мінск — горад-герой" былі затрыманыя 6 раварыстаў. Аднак яе няма дагэтуль. Учора ўвечары праваахоўнікі паведамілі папярэднюю інфармацыю, паводле якой калона раварыстаў парушала правілы дарожнага руху, не выконвала патрабаванні даішнікаў, а некаторыя нават супраціўляліся. У выніку, сцвярджала міліцыя, адзін раварыст нават учыніў бойку з супрацоўнікам ДАІ і парваў яго куртку (было распаўсюджанае яе фота). Шэсць чалавек затрымалі (іх назвалі "завадатарамі бойкі") і завезлі ў Цэнтральнае РУУС. Дзеянням раварыстаў збіраліся даць "прававую ацэнку".

Паводле версіі раварыстаў з "Крытычнай масы", праваахоўнікі адсочвалі іх рух яшчэ ад Опернага тэатра. Затрыманне праводзілі не толькі даішнікі, але і АМАПаўцы, якія, як сцвярджаюць сведкі, збівалі хлопцаў. Чатырох раварыстаў адпусцілі яшчэ ўчора позна ўвечары, пасля таго, як на іх склалі пратаколы аб парушэнні правілаў дарожнага руху. Двое затрыманых правялі ноч на Акрэсціна. Якраз ім і пагражае сур'ёзная адказнасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі