Двух мінчукоў судзяць за падрыў міліцэйскага аўто

Падрыў міліцэйскай машыны / прэс-служба МУС
Падрыў міліцэйскай машыны / прэс-служба МУС

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 1 сакавіка пачаўся разгляд справы пра падрыў міліцэйскага аўтамабіля. Абвінавачанымі праходзяць два чалавекі.

Максіма Селязнёва вінавацяць у выбухах шапікаў "Табакерка" ў Мінску 26 кастрычніка 2020 года і 13 студзеня 2022 года, спортблока на тэрыторыі Цэнтральнага РУУС сталіцы 1 студзеня 2022-га, а таксама ў выбуху міліцэйскага аўто каля Цэнтральнага РУУС 8 студзеня 2022-га. Яму інкрымінуюць два артыкулы Крымінальнага кодэкса — ч. 2 і ч. 4 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) і ч. 1 і ч. 2 арт. 289 КК (акт тэрарызму). Селязнёву пагражае да 20 гадоў зняволення.

Дзмітрыя Марцінкевіча вінавацяць у неданясенні пра вядомае яму злачынства.

Селязнёў знаходзіцца пад вартай, Марцінкевіч — пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

Па хадайніцтве пракурора суд зрабілі закрытым, перадае БЕЛТА. Гэта патлумачылі тым, што ў справе ёсць "экстрэмісцкія матэрыялы", а таксама матэрыялы з грыфам "для службовага карыстання".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі