Вы тут

Двухгоддзе HUNCHTheatre: эфір з Уладзімірам Шчэрбанем і Андрэем Завалеем

Кадр са спектаклю "Левыя дэсідэнты" / HUNCHTheatre Belarus

17 траўня ў свеце адзначаецца міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй. А яшчэ ў гэты дзень святкуе сваё двухгоддзе HUNCHTheatre — створаны сузаснавальнікам і рэжысёрам Свабоднага тэатра Уладзімірам Шчэрбанем і англійскім драматургам і акцёрам Оліверам Бенетам. У гонар гэтых дзьвюх падзей HUNCHTheatre паказвае два спектаклі: 17 траўня ў 19:00 па беларускім часе беларускі філіял тэатру выкладзе ў анлайн-доступ пастаноўку "Левыя дэсідэнты". Брытанскі філіял пакажа "Легенду пра святога прапойцу" — 18 траўня ў 21:00 (час мінскі). Абодва спектаклі будуць дасяжныя 24 гадзіны. 

Чым адметны HUNCHTheatre на брытанскай сцэне, у чым асаблівасць рэпетыцый па скайпе, як выжывае тэатр падчас пандэміі каранавірусу, калі беларускае грамадства перастане быць гамафобным — пра гэта і іншае ў жывым эфіры Еўрарадыё гутарым са стваральнікам HUNCHTheatre Уладзімірам Шчэрбанем і акцёрам спектакля "Левыя дэсідэнты" і ЛГБТ-актывістам Андрэем Завалеем.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.