Двух намеснікаў міністра звольнілі за ўчынкі, несумяшчальныя з дзяржслужбай
За ўчынкі, несумяшчальныя са знаходжаннем на дзяржслужбе, вызваленыя ад пасадаў два намеснікі міністра. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Савета Міністраў.
Пасадаў пазбавіліся намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі — дырэктар Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Васіль Півавар, а таксама першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Яўген Рагачоў.
Акрамя таго, пасады першага намесніка начальніка Беларускай чыгункі пазбавіўся Уладзімір Міхайлюк. Ён звольнены за парушэнне пісьмовага абавязання па выкананні абмежаванняў, прадугледжаных заканадаўствам аб барацьбе з карупцыяй.
Адпаведныя кадравыя рашэнні прынятыя пастановай Савета міністраў №1015 ад 4 снежня 2015 года.
Фота: metronews.ru