Двух брэстаўчан затрымалі за выраб і збыт самаробнага пісталета

Двух брэстаўчан затрымалі за выраб і збыт самаробнага пісталета

Супрацоўнікі УУС Брэсцкага аблвыканкама затрымалі двух 28-гадовых жыхароў Брэста і Брэсцкага раёна за выраб і збыт самаробнага пісталета, інфармуе БЕЛТА.

Паводле звестак праваахоўнікаў, мужчыны незаконна зрабілі з пнеўматычнага пісталета мадэлі МР-654К з выкарыстаннем частак пісталета Макарава і самаробных элементаў — ручную наразную агнястрэльную зброю. Потым яны прадалі ў Брэсце самаробны пісталет і шэсць патронаў калібра 9Х18. Пісталет і боепрыпасы канфіскаваныя.

Следчы камітэт пачаў на іх крымінальную справу за незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. Брэстаўчанам пагражае да пяці гадоў абмежавання волі ці ад двух да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй або без канфіскацыі маёмасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі