Двух брэстаўчан падазраюць у забойстве сваіх мацярок

Двух брэстаўчан падазраюць у забойстве сваіх мацярок

Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта расследуе дзве крымінальныя справы за забойства 56-гадовай і 47-гадовай жанчын, паведамляе прэс-служба СК.

Забойства 56-гадовай брэстаўчанкі адбылося ў яе кватэры 19 ліпеня. Следства мяркуе, што яе 34-гадовы сын пасварыўся з маці паля сумеснай выпіўкі. Канфлікт прывёў да трагічнага выніку.

21 ліпеня мужчыну ўзялі пад варту. Праваахоўнікі праверылі паказанні на месцы з ужываннем відэазапісу, дапыталі сваякоў і суседзяў. Прызначаны комплекс судовых экспертыз. 

Забойства 47-гадовай брэстаўчанкі адбылося ўвечары таго ж дня. Пра яе гібель міліцыянтам паведаміў 19-гадовы сын. Участковаму інспектару міліцыі ён заявіў, што маці сама павесілася на рамяні.

Судова-медыцынская экспертыза пацвердзіла, што гібель наступіла ў выніку асфіксіі, аднак мела крымінальны характар. Падчас разбіральніцтва юнак прызнаўся, што задушыў маці падчас сваркі. 24 ліпеня яго ўзялі пад варту. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі