Двух аўтамабілістаў у Мінску затрымалі за сігналы супраць УНС
![Двух аўтамабілістаў у Мінску затрымалі за сігналы супраць УНС](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/schadniak-1102-2.jpg.webp?itok=KFCu236F)
На праспекце Незалежнасці ў Мінску даішнікі затрымалі двух аўтамабілістаў, якія сігналілі а 12-й гадзіне. На іх склалі адміністрацыйныя пратаколы, паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ.
Раней у інтэрнэце з'яўляліся заклікі да аўтамабілістаў уключыць гудкі ў 12:00, каб заглушыць Усебеларускі народны сход.
За неабгрунтаваныя сігналы кіроўцам пагражае штраф ад 5 да 20 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да двух гадоў або без пазбаўлення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.