Двайны дэбют «Детидетей»

Кампанія VIGMA выдае дэбютны альбом гурта «Детидетей», які, смела можна сказаць, стаў яскравым музычна-тэатральным адкрыццём 2006 года. А шостага сакавіка на сцэне Сучаснага мастацкага тэатра, што знаходзіцца ў КЗ «Мінск», адбудзецца канцэрт-прэзентацыя альбому «Конверты для снов».

Дадам, што не так даўно малады калектыў акцёраў, якія спяваюць і граюць пад кіраўніцтвам Уладзіміра Ушакова, даваў свой першы канцэрт на сцэне СМТ. И вось, праз дзевяць месяцаў у іх з’явіўся першы дыск.

У яго трапілі 14 трэкаў самых розных па настроі. И, безумоўна, на кружэлцы вы знойдзеце песні «Шепотом», «Вдох-выдох», «Белою», «Не надо», якія паспелі ўжо стаць хітамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі