Вы тут

Два садкі і 11 жылых дамоў у Фаніпалі засталіся без ацяплення і гарачай вады

У Фаніпалі прарвала трубаправод / БЕЛТА

Без гарачай вады і ацяплення засталіся два дзіцячыя садкі і 11 жылых дамоў у Дзяржынскім раёне. Прычынай стаў прарыў трубаправода, паведамляе БЕЛТА. 

Супрацоўнікі МНС атрымалі паведамленне пра аварыю 4 лістапада ў 19:39. У Фаніпалі на вуліцы Якуба Коласа, 1 прарвала трубаправод цеплазабеспячэння дыяметрам 273 мм. 

Плануецца справіцца з аварыяй на працягу 5 лістапада. 

Паводле інфармацыі Белгідрамета, уначы, калі фаніпальцы засталіся без ацяплення, у Беларусі было +3...+7.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.