Два гады хатняй "хіміі" за ўкус міліцыянера ў Салігорску

Два гады хатняй "хіміі" за ўкус міліцыянера ў Салігорску

Вынесены прысуд па крымінальнай справе 57-гадовай жанчыны, якую міліцыянеры затрымалі ў кастрычніку 2020-га ў Салігорску. Яны разганялі ў горадзе несанкцыянаванае шэсце. Па словах жанчыны, яна заступілася за кагосьці з тых, каго затрымлівалі. Затрымалі і яе. Як укусіла за плячо міліцыянера, не памятае. Ён атрымаў "лёгкія цялесныя пашкоджанні", якія на стан яго здароўя не паўплывалі.

Як паведамляе прэс-служба пракуратуры Мінскай вобласці, у судзе жанчына прызнала сваю віну часткова. Суд Салігорскага раёна асудзіў яе на 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. На карысць пацярпелага з жанчыны спагналі 500 рублёў у якасці кампенсацыі за маральную шкоду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі