Пратэстовец упаў на нагу супрацоўніку ДАІ — два гады калоніі

Пратэстовец упаў на нагу супрацоўніку ДАІ — два гады калоніі

Пратэстовец Аляксандр Захарэвіч асуджаны на 2 гады калоніі агульнага рэжыму за тое, што ўпаў на нагу супрацоўніку ДАІ. Яго прызналі вінаватым ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да супрацоўніка ўнутраных спраў (арт. 364 КК). Крымінальную справу разглядаў суд Першамайскага раёна Мінска, суддзя — Анастасія Кулік. Прысуд агучылі 14 студзеня, паведамляе spring96.org.

Захарэвіча затрымалі 1 лістапада 2020-га падчас акцыі пратэсту на Дзяды. Яго збілі, што відаць на відэа. Мужчына адбыў 9 сутак адміністрацыйнага арышту, а калі выйшаў на волю, адразу ж быў затрыманы міліцыянерамі. На гэты раз выставілі абвінавачванне па крымінальнай справе. Хаця на відэа відаць, што ўпаў ненаўмысна.

Сваёй віны Аляксандр Захарэвіч не прызнаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі