Два чалавекі загінулі на пажары ў Брэсце

Два чалавекі загінулі на пажары ў Брэсце

15 лютага ў 2:46 ночы брэсцкіх ратавальнікаў выклікалі на пажар на вуліцы Паўночнай, паведамляе прэс-служба МНС

Прыбыўшы на месца выкліку, ратавальнікі пабачылі, што драўляны аднапавярховы дом гарыць знутры. Гаспадароў не было бачна. 

Супрацоўнікі МНС знайшлі на калідоры дома 60-гадовага пенсіянера, жыхара Алматы (Казахстан). На падлозе ў жылым пакоі ратавальнікі знайшлі яго 86-гадовага бацьку. Абодвух вынеслі на руках на чыстае паветра і перадалі лекарам з брыгады хуткай дапамогі. Медыкі канстатавалі смерць мужчын.

Прычына пажару высвятляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі