Два чалавекі пацярпелі ў аварыі з бяспраўнікам пад Мазыром (фота)

Два чалавекі пацярпелі ў аварыі з бяспраўнікам пад Мазыром (фота)

У Мазырскім раёне "Хонда" ўрэзалася ў дрэва, траўмы атрымалі два пасажыры. Пра гэтае ДТЗ агенцтву БЕЛТА распавялі ў УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

Аварыя адбылася ўвечары 5 чэрвеня ў вёсцы Прэнькі. 30-гадовы мужчына, які не меў правоў кіравання, ехаў за рулём легкавога аўтамабіля. На закругленні дарогі ён не справіўся з кіраваннем, аўто выскачыла на ўзбочыну і ўрэзалася ў дрэва.

Пры ДТЗ атрымалі траўмы пасажыры аўто — 38-гадовая жанчына і 28-гадовы мужчына. Іх даставілі ў лякарню.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі